Адбылося сумеснае пасяджэнне старшынь сельскіх Саветаў і землеўпарадкавальнай службы раёна, на якім абмеркаваны пытанні забеспячэння парадку на зямлі, добраўпарадкавання населеных пунктаў.
Дэпутаты і спецыялісты землекарыстання прааналізавалі прымяненне на практыцы зямельнага заканадаўства, яго магчымасці ў рабоце з гаспадарамі зямельных участкаў.
Вяла пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел.