На льняных палетках

Жизнь сельских Советов

Лён у гэтым годзе выдаўся нядрэнны, таму ўсе намаганні трэба накіраваць на тое, каб хучэй яго ўпарадкаваць. Няўстойлівае ж надвор’е ўносіць у працэс уборкі свае карэктывы.

 

У СВК «Антонава- Агра», якi традыцыйна займаецца вырошчваннем гэтай культуры, пад яе сёлета адведзена 100 гектараў.

— З 23 гектараў лён паднялі, з 20 — запрасавалі, — адзначае в.а. галоўнага агранома гаспадаркі Таццяна Мікалаеўна Сабалеўская. — Зараз займаемся ўборкай ільну сорта «Пралеска», ёсць і ўчасткі, засеяныя французскім сортам «Элізэ». Лён — культура працаёмкая і капрызная, і каб атрымаць дастойны ўраджай, мы вытрымалі неабходныя тэхналагічныя патрабаванні — своечасова ўнеслі мінеральныя ўгнаенні, правялі хімпраполку. І здаём ільновалакно першым нумарам, а гэта добры паказчык. А вось ільнонасення намалацілі менш, чым у мінулым годзе — 19 тон.

З-за дажджлівага надвор’я сваімі сіламі гаспадарка не можа справіцца з уборкай, таму на дапамогу прыйшлі гарадскія калектывы — на палетках «Антонава-Агра» льнаводам дапамагаюць раённы вузел электрасувязі, паштовай сувязі, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах, рэдакцыя райгазеты і іншыя арганізацыі.

На ВЛК старана працуе Д. Яскевіч, а на прэсах — А. Дзятлаў і В. Федарэнка. І хоць гэта няпроста, але ж сумеснымі намаганнямі традыцыйная беларуская культура павінна быць убрана хутка і якасна.

Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *