Падпіска ў разгары

Жизнь сельских Советов

Поўным ходам ідзе падпісная кампанія на чацвёрты квартал 2010 года.

Аддзяленні сувязі і паштальёны запрашаюць падпісчыкаў набыць любімыя выданні і пазнаёміцца з новымі. Дарэчы, каля 10 тысяч газет і часопісаў ужо выбраны. Сярод іх «Советская Белоруссия», «Народная газета», «Беларуская ніва», «Рэспубліка», «Звязда», абласныя выданні «Віцебскі рабочы», «Народнае слова» і «Віцьбічы», раённая газета «Дзвінская праўда». Сярод замежных выданняў найбольшай папулярнасцю карыстаюцца «Комсомольская правда» і «Аргументы и факты».

Ахвотна выбіраюць падпісчыкі так званыя выданні па інтарэсах. Гэта часопісы «Гаспадыня», «Хозяин», выданні «Талакі»: «Народны доктар», «Наша кухня», «Делаем сами», расійская газета «1000 советов». Звяртаюць увагу чытачы перыёдыкі на новыя выданні: серыю часопісаў для дзяцей «Рюкзачок» з электронным дадаткам, беларускія часопісы «Кудесница», «Сад моей мечты» і іншыя. У аддзяленнях сувязі падпісчыкам прапаноўваюць каталогі з падрабязнай інфармацыяй аб усіх падпісных выданнях.

Падпіска на чацвёрты квартал прадоўжыцца па 26 верасня ўключна. Інструктар па падпісцы РВПС Наталля Герман раіць не адкладваць яе на апошні дзень: можна зайсці ў аддзяленні сувязі, звярнуцца да грамадскіх распаўсюджвальнікаў або запрасіць паштальёна дадому ў зручны для вас час і стаць уладальнікам самага каштоўнага прадукта — інфармацыі, ад якой, як вядома, залежыць паспяховасць у жыцці.

С. ДЗВІНСКАЯ.

16/09/2010 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *