Новы навучальны год пачаўся не толькі ў школах, але і ў дзіцячых дашкольных установах.
У нашым раёне дзейнічаюць 20 дзіцячых садкоў і 4 школы-сада, у якіх выхоўваецца 1012 дзяцей. Усяго дашкольным выхаваннем ахоплена каля 87% дашкольнікаў з 2 да 6 гадоў. Адметна, што чэргаў на месцы ў ДДУ няма як у сельскай мясцовасці, так і ў горадзе. А падрыхтоўку да школы праходзяць усе пяцігодкі, якія жывуць у раёне.
Каб у садках малыя адчувалі сябе камфортна, памяшканні абноўлены, уцеплены, абсталяваны неабходнай мэбляй. З выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, бацькоўскай і спонсарскай дапамогі паўсюдна зроблены касметычны рамонт, добраўпарадкавана тэрыторыя, куплены посуд, цацкі, спартыўны інвентар. Прадугледжана добрае харчаванне. Прычым для яго ўдзешаўлення ў кожным садку вырошчваюць сваю гародніну, карыстаюцца і дапамогай сельскіх гаспадарак.
Дашкольныя ўстановы забяспечваюць і догляд, і падрыхтоўку дзяцей да вучобы ў школе. Малыя праходзяць курс навучання па сістэме «Пралеска», атрымліваюць музычна-фізічную падрыхтоўку. Асобныя садкі маюць спецыяльныя профілі — санаторны, экалагічны, спартыўны.
Колькасць выхаванцаў у ДДУ не змяншаецца.
16/09/2010