Хто лепшы вадзіцель?

Жизнь сельских Советов

У Дзень аўтамабіліста і дарожніка, які адзначаецца сёлета 31 кастрычніка, па традыцыі пройдзе раённы конкурс майстэрства кіравання легкавым аўтамабілем «Авто-party-2010».

Пачнецца конкурс у 11 гадзін на пляцоўцы ля гарадскога стадыёна. Ніякіх абмежаванняў па ўдзелу ў ім не прадбачыцца — сесці за руль на спаборніцтвах могуць і мужчыны, і жанчыны. Кожны ўдзельнік павінен быць на ўласным легкавым аўтамабіле любой маркі і класа (акрамя знедарожніка). За мінімальную колькасць часу вадзіцель павінен паказаць сваё майстэрства фігурнага ваджэння аўтамабіля. Улічвацца будуць таксама захаванне правілаў дарожнага руху, мер бяспекі, карэктнасць і культура паводзін вадзіцеляў за рулём.

Пераможцы вызначаюцца ў двух намінацыях: сярод мужчын і жанчын. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 28 кастрычніка раёным камітэтам БРСМ па тэлефоне 5 26 48.

23/10/2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *