Сёння ў Верхнядзвінску праходзіць раённы сход упаўнаважаных па вылучэнню дэлегатаў чацвёртага Усебеларускага народнага сходу
Як вядома, Усебеларускі народны сход адбудзецца 6-7 снежня ў Мінску, і ўдзел у ім прыме 2500 дэлегатаў — па 350 ад кожнай вобласці і 400 — ад г. Мінска. Згодна з колькасцю насельніцтва, усім раёнам неабходна выбраць адпаведную колькасць дэлегатаў. Верхнядзвіншчыну на вялікім народным форуме павінны прадстаўляць 7 чалавек.
Для таго, каб выбраць самых дастойных, і праводзіцца раённы сход упаўнаважаных, на які працоўныя калектывы вылучылі 409 сваіх прадстаўнікоў. Гэта людзі, якім давяраюць, якія зарэкамендавалі сябе добрымі працаўнікамі і актыўнымі членамі грамадства.
Сход упаўнаважаных будзе праходзіць ва ўрачыстай абстаноўцы. Да яго прымеркаваны выставы прадукцыі вядучых прадпрыемстваў раёна, устаноў адукацыі і культуры. Удзельнікі сходу змогуць ацаніць пяцігадовы цыкл развіцця сацыяльнай сферы і эканомікі раёна, адлюстраваны на спецыяльных стэндах. Гэта асабліва важна, бо Усебеларускі сход якраз і абмяркуе ход рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны за 2006-2010 гады і асноўныя задачы пяцігодкі будучай.
Мы прапаноўваем упаўнаважаным раённага сходу расказаць аб тым, з чым сустракаюць яны і іх калектывы народны форум.
Гавораць упаўнаважаныя раённага сходу
В. ЛАМІНСКАЯ, галоўны аграном, А. КРАЎЧАНКА, бухгалтар СВК «Сакалоўшчына»
-Нашу гаспадарку на раённым сходзе ўпаўнаважаных будуць прадстаўляць 10 чалавек, сярод якіх — маладыя спецыялісты. Кааператыў прыкметна маладзее — гэта бачна па новабудоўлях у нашых вёсках, куды засяляюцца маладыя людзі. І нам выдзелена жыллё ў новых камфартабельных дамах.
Палітыка дзяржавы, накіраваная на ўмацаванне вёскі, дае вынікі. Закончыўшы вучобу ў сельскагаспадарчых навучальных установах, маладыя людзі ахвотна прыязджаюць у вёску. Тут ёсць усё для жыцця: дабротнае жыллё, дастойная зарплата, падтрымка ў вядзенні асабістай гаспадаркі, у аграгарадках — неабходныя сацыяльныя паслугі.
Абедзве мы з Верхнядзвіншчыны, закончылі сярэднія спецыяльныя ўстановы, завочна атрымліваем вышэйшую адукацыю і працуем на роднай зямлі. Будзем старацца, каб яна радавала ўраджаямі. Сёлетні год быў цяжкім, але заклалі добрую аснову пад будучы: пасеяна 1080 га азімых зерневых, 410 га рапсу, узнята звыш 1300 га зябліва. Хочацца, каб наша вёска была багатай, і маладым людзям у ёй жылося добра.
У спажыўкааперацыі раёна працуе звыш 600 чалавек. Таму дэлегацыя ўпаўнаважаных на раённы форум па выбарах дэлегатаў чацвёртага Усебеларускага сходу таксама шматколькасная. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ад усіх падраздзяленняў райпо: гандлёвай галіны, аддзела прамысловасці, нарыхтовак і знешнепалітычных сувязей, транспартнага аддзела і аддзела грамадскага харчавання — усяго 10 чалавек.
-Зразумела, што такую адказную справу, як выбар дэлегатаў ад раёна на Усебеларускі сход, калектыў даверыў людзям, якія і ў працы, і ў грамадскім жыцці зарэкамендавалі сябе належным чынам, — зазначае намеснік старшыні праўлення райпо па кадрах і ідэалагічнай рабоце І. Н. Дземяншчонак. — Сярод іх дарэктар ЧУП «Верхнядзвінскгандаль» В. У. Зубар і начальнік транспартнага аддзела райпо А. С. Міронаў. Кваліфікаваныя спецыялісты і вопытныя кіраўнікі, яны ўносяць дастойны ўклад у развіццё галіны, дзе працуюць пераважна жанчыны.
Прадпрыемствы райпо, як сцвярджаюць госці горада, не ўступаюць магазінам у буйным цэнтрах ні па асартыменту тавараў, ні па сучаснаму дызайну. У аграгарадках таксама гандаль на належным узроўні. Толькі сёлета пасля капітальнай рэканструкцыі здадзены ў эксплуатацыю магазін харчовых тавараў у Валынцах і дзіцячае кафэ ў Верхнядзвінску. У гэтым месяцы адкрыецца новы сучасны міні-маркет у Бігосава. Побач будзе абсталяваны магазін тавараў штодзённага попыту.
Маланаселеныя і аддаленыя вёскі раёна абслугоўваюць 9 аўтамагазінаў.
Сучаснымі прадпрыемствамі гандлю і пакупнікі задаволены, і прадаўцы. Заработная плата работнікаў гандлю ў параўнанні з мінулым годам узрасла на 114,5%. Стае і пакупнікоў з грашыма. Значыць, жывецца беларусам заможна.
Л. БАЙРАМОВА, начальник производственно-животноводческого комплекса «Бельковщина-1»
-Родом я из Миорского района. В этом хозяйстве работаю с 1992 года и вижу, как изменилась Бельковщина, особенно за последнее время. Строятся новые дома, асфальтируются улицы, дороги к фермам.
В сельское хозяйство приходит все больше молодежи — заведующий мастерскими А. Цепляев, агроном А. Дроздова, и. о. главного агронома И. Лобырь и другие. Молодежи созданы все условия для работы, решены жилищные вопросы. Конечно, хотелось бы, чтобы подвели природный газ, улучшились условия для отдыха, но, думаю, это вопрос времени.
Что касается животноводства, то и здесь произошли значительные изменения. Ведется раздача кормов с помощью кормораздатчиков, а не вручную, как раньше. Это значительно облегчило людской труд. Молоко доим в систему, увеличился и объем производства. Хороших показателей добились доярки Е. Н. Лесных и Н. Ф. Подъельская, с начала года удой на корову у них составил 5178 кг и 4917 кг молока. Неплохие среднесуточные привесы получают животноводы Л. В. Дроздова и М. Н. Куксо на выращивании молодняка (до 6 месяцев) — их показатели составляют 788 и 777 граммов. На откорме бычков среднесуточные привесы в 753 грамма обеспечивает Н. П. Коледёнок.
Эти показатели возможны благодаря хорошей кормовой базе. Сейчас животным всего достаточно — и силоса, и муки, и патоки. Еще года три назад своих кормов не хватало, приходилось покупать. А сейчас животноводство ими полностью обеспечено.
Показатели зависят и от условий работы, и от людей, насколько ответственно и добросовестно относятся они к своим обязанностям. Стимул для этого есть — достойная заработная плата. Работы в сельском хозяйстве всегда много, и тот, кто ее не боится, будет жить хорошо.
Е. СИНИЦЫНА, заместитель директора РПУ «Верхнедвинскрайгаз»
-Подводя итоги уходящей пятилетки, можно сказать, что в районе она была временем газификации. Именно с 2006 года на Верхнедвинщину пришел природный газ. За это время построено 64 километра газопровода, который пролег через такие населенные пункты, как Верхнедвинск, Боровка, Устье, Бигосово. Газифицировано 1770 квартир и 194 индивидуальных дома. В районе построено 4 газовых кооператива — это один из наиболее высоких показателей в области.
Примечательно, что темпы строительства возрастают ещё больше — в этом году они втрое выше прошлогоднего. С начала года введено около 90 км газопровода. Вскоре будет сдана трасса к агрогородку Освея — природный газ получат жители н. п. Бельковщина, Кохановичи и Освея. Будет газифицировано 164 жилых дома. План реализации природного газа за 9 месяцев выполняется на 113%, что на четверть выше прошлогоднего. Если в начале пятилетки план реализации платных услуг составлял 668 млн рублей, то в прошлом году 1,3 млрд рублей, а с начала нынешнего — уже 1,2 миллиарда. Кроме снабжения населения газом, мы выполняем ремонтные работы, продали и установили 600 газовых плит.
Успешная производственная деятельность позволяет пополнять социальный пакет. Средняя зарплата вплотную приблизилась к 500-долларовому рубежу. Предприятие имеет современный вид, созданы хорошие условия труда и быта, ежегодно прибавляется находок в благоустройстве, немало побед в спортивных соревнованиях и творческих конкурсах.
Нашему коллективу, который на районном собрании уполномоченных представляют директор А. Г. Молоток, специалисты Е. Н. Косопаликова, Е. К. Карпецкая, слесарь аварийной службы В. О. Быков, можно смело заявить, что пятилетнее задание выполнено и есть немалый задел на будущее. А значит, благополучие населения, которое активно пользуется «голубым топливом», будет расти.
С. ГАВАРЦОВА, кравец Дома быту «Вясёлка»
-У мінулым месяцы ААТ «Верус» адзначыў свой 50-гадовы юбілей. Нягледзячы на шматлікія праблемы і цяжкасці, яго прадпрыемствы дзейнічаюць, а бытавікі стараюцца аказваць насельніцтву раёна ўсе патрэбныя паслугі. Я, да прыкладу, займаюся рамонтам адзення. Заказаў вельмі многа. Хтосьці падганяе пад сваю фігуру новае, хтосьці жадае перашыць ужо ношанае. І для дзяцей абноўкі спраўляем. Галоўнае, што людзі задаволены.
Жыхароў сяла абслугоўваюць комплексныя прыёмныя пункты, у аграгарадках яны абсталяваны вельмі добра. Усё, што патрэбна вяскоўцам, прадастаўляецца. Адны заказы выконваюцца ў райцэнтры, другія на дагаворнай аснове ў Полацку ці Віцебску. З індывідуальнымі прадпрымальнікамі супрацоўнічаем — цырульнікамі, майстрам па рамонту абутку, фатографам.
Прадстаўляць ААТ «Верус» на раённым форуме па выбару дэлегатаў будуць наш генеральны дырэктар В. І. Хадырка, начальнік участка Дома быту В. М. Каралёнак, старшыня прафкама В. В. Бухаленкова і я. Адказную даверыў нам калектыў справу. Упэўнена, што дэлегатаў сход упаўнаважаных выбярэ дастойных.
В. НІКІФАРАВА, інструктар-валеолаг
-Усямернае садзейнічанне развіццю службы аховы здароўя насельніцтва з’яўляецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Гэта бачна на прыкладзе медыцынскіх устаноў нашага аддаленага сельскагаспадарчага раёна. Усяго за апошнюю пяцігодку на патрэбы раённай медыцыны было выдаткавана 34,5 мільярда рублёў. Капітальна адрамантаваны Валынецкая бальніца сястрынскага догляду, Асвейская бальніца, мадэрнізаваны аперацыйна-рэанімацыйнае і радзільнае аддзяленні ЦРБ, уведзена ў эксплуатацыю паліклініка ў памяшканні філіяла АСБ «Беларусбанк». Набылі новае аблічча Бялькоўшчынскі, Дзёрнавіцкі, Нураўскі і Сар’янскі ФАПы, Каханавіцкая ўрачэбная амбулаторыя. Сур’ёзны рамонт распачаты ў Бігосаўскай і Боркавіцкай участковых бальніцах. Толькі абсталявання для нашых медустаноў закуплена на паўмільярда рублёў.
І з урачэбнымі кадрамі праблема вырашаецца. Поўнасцю ўкамплектавана спецыялістамі педыятрычная, анестэзіялагічная, хірургічная, стаматалагічная і гінекалагічная службы. Ёсць і ўсе вузкія спецыялісты, у тым ліку эндакрынолаг, якога доўга ў ЦРБ не ставала. Урач В. І. Хрытановіч — ураджэнка Верхнядзвіншчыны, як і шэраг іншых медработнікаў. Зараз у Віцебскім медуніверсітэце займаецца каля 30 выпускнікоў школ горада і раёна.
У актыў нашай службы аховы здароўя можна запісаць бачнае паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне: устойлівую тэндэнцыю да росту нараджальнасці (34%) і зніжэння (на 11%) смяротнасці.
Зразумела, чаму так зацікаўлена і актыўна правялі медработнікі сход па вылучэнню ўпаўнаважаных на раённы форум па выбарах дэлегатаў Усебеларускага сходу. Нам наказвалі скрупулёзна разглядаць усе кандыдатуры ў дэлегаты: бо на галоўным сходзе краіны прадстаўляць Верхнядзвіншчыну і гаварыць ад імя яе насельніцтва па-вінны самыя аўтарытэтныя і давераныя людзі.