Наш РДК — лепшы ў вобласці

Духовность Жизнь сельских Советов

Прэміяй, устаноўленай абласным выканаўчым камітэтам за высокія дасягненні ў галіне культуры і мастацтва, у намінацыі «Лепшы раённы Дом культуры» узнагароджаны Верхнядзвінскі РДК.

Так высока ацэнена дзейнасць установы, якая з’яўляецца сапраўдным культурным цэнтрам раёна. У РДК, узначальвае які В. Д. Хадорчанка, працуе 40 адданых справе спецыялістаў. Тут дзейнічаюць 24 калектывы аматарскай творчасці, агульная колькасць удзельнікаў у якіх складае 438 чалавек. Пяць творчых калектываў: ансамбль «Ярыца», духавы аркестр, эстрадны гурт «Праект», клуб «Ветэран» і тэатр мініяцюр «Зборная нашага горада» носяць званне «народных», а харэаграфічны калектыў «Лялькі» і эстрадная студыя «Жаваранкі» — «узорных». Перамогамі ў розных конкурсах, у тым ліку рэспубліканскіх, заявілі аб сабе калектывы «Magic», клуб кіокушынкай, хор «Надзея», гурт «Туцці», гурток брэйк-данса і іншыя.

У мінулым годзе з’явіліся новыя калектывы — тэатр гульні «Ігрык» і клуб маладой сям’і «Шчаслівыя разам». Летась праведзена 293 мерапрыемствы, 205 з якіх — на платнай аснове. Выкарыстоўваюцца розныя формы работы РДК: вечары, агеньчыкі, творчыя конкурсы, клубныя сустрэчы, святы — усяго звыш 30. На іх зарэгістравана каля 70 тысяч наведванняў. Гэта значыць, праца культработнікаў людзям патрэбна, дае асалоду душы, змястоўны адпачынак і настрой на творчасць.

10/02/2011



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *