Кантрабанда не прайшла

Жизнь сельских Советов

На пункце мытнага афармлення «Бігосава-1» канфіскаваны нелегальны тавар на суму звыш 36 мільёнаў беларускіх рублёў.

Рыбалавецкія прыналежнасці, акумулятарныя батарэйкі, касеты лязоў для галення — усяго 658 таварных адзінак, былі шчыльна ўпакаваны і змясціліся ў рукзаку і чамадане віцябляніна, які ехаў з Латвіі дамоў.

Тавар перавозіўся на рэйсавым аўтобусе «Рыга-Віцебск», які правяраецца выбарачна. На гэта, відаць, і разлічваў прадпрымальны малады чалавек. На запытанне мытнікаў аб наяўнасці перавозімага тавару, пасажыр адказаў, што мае толькі ўласныя рэчы.

У такой колькасці і на агульную суму звыш 36 мільёнаў рублёў тавар падлягаў дэкларыраванню і аплаце мытнай пошліны. Сквапнасць падвяла. Груз быў затрыманы, складзены пратакол, справа перададзена ў суд. Парушальніка мытнага заканадаўства чакае яшчэ і адчувальны штраф.

Людміла АРЛОВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *