Лад жыцця — здаровы

Экологическая страница "Крынічка"

Адбылася Х сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання, на якой разгледжана пытанне «Аб рабоце аддзелаў культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама па арганізацыі вольнага часу насельніцтва і здаровага ладу жыцця». З дакладам па гэтаму пытанню выступіў намеснік старшыні райвыканкама У. Я. Якаўлеў. У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел дэпутаты раённага Савета А. В. Шы-піла, А. П. Прымакоў, Т. В. Сыраватнікава і начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама В. А. Багушэвіч. Удзельнікі работы сесіі пабывалі на прэзэнтацыі калектываў культуры і спорту ў раённым Доме культуры, дзе паглядзелі выставы народнай творчасці, выступленні самадзейных артыстаў, наведалі спартыўную і трэнажорную залы ДЮСШ. На сесіі разгледжаны таксама пытанні «Аб ходзе выканання рашэння раённага Савета дэпутатаў ад 24 верасня 2010 г. № 18 «Аб ходзе рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» на тэрыторыі раёна» і іншыя, па якіх прыняты адпаведныя рашэнні. Вяла сесію старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел. Удзел у рабоце сесіі прыняла галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Т. М. Літвінава.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *