На ферме в. Чыстаполле ўтрымліваецца 852 галавы буйной рагатай жывёлы, якая пастаўлена на зімовае ўтрыманне.
Да зімовага перыяду тут падрыхтаваліся з усёй адказнасцю — памяшканне пабялілі, прадэзінфіцыравалі, замянілі падлогу. Па словах галоўнага заатэхніка С. В. Вільчыка, плануецца набыццё кормазмяшальніка і трактара для раздачы кармоў. А таксама будаўніцтва двух траншэй ( на 2 тысячы тон кожная) для захоўвання травяных кармоў. Неабходна зрабіць і пляцоўку для выгулу жывёлы. Сёлета на ферме ўведзены малакаправод (да гэтага часу даілі ў вёдры), што значна аблегчыла работу аператараў. Як адзначыў Сяргей Васільевіч, намечана сабраць сюды з двух ферм навацельных кароў, каб атрымліваць малако гатунку «экстра». І гэта пры захоўванні неабходных тэхналогій магчыма. Ёсць халадзільныя ўстаноўкі, выдатна пастаўлена селекцыйная работа. Заатэхнічны ўлік на высокім узроўні вядзе М. М. Падгайская.
Анна ЗІМАЦКАЯ.