Прыйшоў час адпачыць

Культура

Восень па традыцыі запамінаецца нам агульным святам — Днём пажылых людзей.

У Дзёрнавіцкім СДК адбыўся вечар, прысвечаны гэтай падзеі. Цікавую і змястоўную праграму прапанавалі прысутным работнікі культуры Вольга Уладзіміраўна Маева і Тамара Міхайлаўна Маліноўская. Прагучалі віншаванні, былі ўручаны сувеніры юбілярам. Асобна адзначаны «ізумрудныя» юбіляры, сям’я Тамары Віктараўны і Аляксандра Іванавіча Кротавых з вёскі Дзёрнавічы, якія пражылі ў згодзе 55 год. Прысутным вельмі спадабаліся прыпеўкі ў выкананні пенсіянеркі Надзеі Сямёнаўны Казачонак, старадаўнія песні Лідзіі Піліпаўны Зуевай і Галіны Сяргееўны Камаровай. Былі арганізаваны розныя конкурсныя праграмы, парадаваў стол з салодкім пачастункам.Для кожнага з прысутных знайшліся добрыя, цёплыя словы. Доўга свяціліся вокны сельскага Дома культуры. Людзі спявалі, танцавалі, не хацелася разыходзіцца. За арганізаванае мерапрыемства пенсіянеры ўдзячны работнікам Дзёрнавіцкага СДК, а таксама дырэктару КУВСП «Лявонішана» А. С. Калмычэўскаму, які, нягледзячы на занятасць, удзяляе гэтай катэгорыі насельніцтва вялікую ўвагу.

З. ГРАЧОВА, старэйшына в. Дзёрнавічы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *