Настаўнікі – за здаровы лад жыцця

Молодёжная страница "Ветразь"

У час восеньскіх канікулаў прайшлі сустрэчы па валейболу паміж педкалектывамі школ раёна.

У спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўных залах ДЮСШ і СШ № 2, прынялі ўдзел каманды практычна ўсіх школ. За прызавыя месцы змагаліся 7 змешаных каманд, 4 жаночых і 3 мужчынскіх. У першай групе ўпэўненую перамогу атрымалі настаўнікі Прыдзвінска-Бароўскай СШ. Другое месца — у каманды СШ № 2, трэцяе — у Сар’янскай СШ. Ва ўсіх сустрэчах лідзіравалі валейбалісты гімназіі. Прызёрамі сярод жаночых каманд сталі таксама прадстаўнікі Боркавіцкай і Валынецкай СШ, а сярод мужчынскіх — Прыдзвінска-Бароўскай СШ і гаспадарчай групы аддзела адукацыі. Спаборніцтвы прадэманстравалі добрую фізічную падрыхтоўку аматараў валейболу, парадавалі прыемнымі хвілінамі спартыўнага азарту і, зразумела, падарылі радасць яднання з калегамі. Адметна, што за сваіх настаўнікаў прыходзілі «пахварэць» вучні. Пераможцы атрымалі Ганаровыя граматы аддзела адукацыі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Л. ФЁДАРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *