Абмяняліся вопытам

Образование

Кіраўнікі школ раёна і іх намеснікі па выхаваўчай рабоце сустрэліся са знакамітым расійскім навукоўцам Я. М. Сцяпанавым — доктарам педагагічных навук, прафесарам Пскоўскага інстытута павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі.

Сустрэча праходзіла ў Верхнядзвінскай гімназіі, якая з’яўляецца адной з доследных пляцовак Віцебскага ўпраўлення адукацыі. Яе педагогі праводзяць з расійскімі калегамі сумесныя даследванні ў рамках праграмы «Павышэнне якасці кіравання выхаваўчым працэсам». І на гэты раз прапанавалі гасцям свае распрацоўкі па ана-лізу, планаванню і кантролю выхаваўчай работы, якая праводзіцца ў гімназіі. У яе аснове — фарміраванне ў вучняў адукацыйнага самаўдасканалення, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Прафесар Я. М. Сцяпанаў даў высокую ацэнку наватарскім напрацоўкам верхнядзвінскіх настаўнікаў і пазнаёміў іх з перадавым вопытам работы расійскай педагогікі. Прачытаў лекцыю і правёў практычныя заняткі.
У планах — візіт беларускай дэлегацыі на Пскоўшчыну.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *