Аналізы — за дзве гадзіны

Здоровье

Дзякуючы ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы перад медработнікамі цэнтральнай раённай бальніцы адчыняюцца новыя магчымасці для аказання аператыўнага і якаснага медабслугоўвання.

Поўнасцю адноўлена абсталяванне лабараторыі. Устаноўлены чатыры сучасныя аналізатары, якія працуюць у аўтаматычным рэжыме і выдаюць максімальна дакладную інфармацыю. З дапамогай аднаго праводзіцца гематалагічны — агульны аналіз крыві. Кагалометр — прыбор для вызначэння згусання крыві — сам выдае заключэнне (раней гэты аналіз праводзіўся ўручную). Біяхімічны аналізатар дазваляе рабіць аналіз крыві па 28 паказчыках. Ёсць і аналізатар для вызначэння кіслотна-шчолачнага стану арганізму пацыентаў рэанімацыйнага аддзялення.
Усе аналізатары імпартныя, дарагія, патрабуюць адпаведных рэактываў. Аналізы ж праводзяцца бясплатна. На платнай аснове — па жаданню пацыента, калі трэба зрабіць аналізы тэрмінова: заключэнне выдаецца на працягу гадзіны (біяхімічны — двух гадзін).
У бліжэйшы час у ЦРБ з’явіцца новы рэамабіль «Хуткай дапамогі». Каштуе ён амаль 730 мільёнаў рублёў і аснашчаны ўсёй неабходнай апаратурай для экстраннай дапамогі «цяжкім» пацыентам.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *