З пачатку года ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы з’явілася на свет 17 немаўлят: 7 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак.
-Лічыцца, што такі расклад красамоўны: бягучы год будзе не ваяўнічым, а па-жаноцку спакойным, памяркоўным і цёплым, — заўважае акушэр-гінеколаг Т. М. Кучарава. — Значыць, будзем чакаць яшчэ малышоў. На ўліку ў жаночай кансультацыі зараз 107 цяжарных жанчын, і адна з іх чакае блізнят.
Дзяржава зацікаўлена ў прыросце насельніцтва, таму значна павялічыла выплаты дзіцячых дапамог. А з 1 красавіка 2012 года ўступіць у сілу Указ «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе», у адпаведнасці з якім усе сем’і, дзе нараджаюцца блізняты, будуць мець права на атрыманне для малышоў да двухгадовага ўзросту бясплатнага дзіцячага харчавання.
Летась у раёне нарадзілася 251 дзіця — на 2,9% больш, чым у 2010 годзе.
Людміла АРЛОВА.