Мытныя абмежаванні зняты

Актуально Приграничье

З 15 лютага адменена пастанова Савета Міністраў № 755 «Аб некаторых мерах па абароне спажывецкага рынку».
Цяпер у прадпрымальнікаў нашага пагранічнага рэгіёна з’явілася больш магчымасцей развіваць свой бізнес. Як зазначае начальнік Верхнядзвінскага ўчастка Полацкай мытні У. Ч. Пальчэх, пастанова «Аб некаторых мерах па абароне спажывецкага рынку» абмяжоўвала перавоз праз мяжу некаторых прадуктаў: свініны і птушкі, сыроў сычужных, цукру, мукі, мясных і малочных кансерваў, а таксама тытунёвых вырабаў. На кожны від вызначаліся пэўныя нормы правозу. Калі яны перавышаліся, за кожную адзінку спаганяўся спецыяльны збор — двайны кошт тавару.
Наогул было забаронена вывозіць за межы Рэспублікі Беларусь халадзільнікі і маразільнікі ЗАТ «Атлант», газавыя пліты ААТ «Брэстгазаапарат», сінтэтычныя мыючыя сродкі ААТ «Бархім», цэмент беларускай вытворчасці, а таксама крупы і макаронныя вырабы ў асартыменце.
Цяпер гэтыя абмежаванні зняты. Зараз верхнядзвінскія мытнікі тавар прапускаюць, але ў адпаведнасці з мытным заканадаўствам. Зразумела, што тону цукру перавозіць не дазволяць.
Людміла АРЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *