У Верхнядзвінску будзе ўвекавечана памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

Актуально Общество

Да 25-годдзя ветэранскага руху, якое адзначаецца ў лютым бягучага года, у Верхнядзвінску вырашана ўстанавіць помнік воінам-інтэрнацыяналістам.


Такое рашэнне прынята аргкамітэтам па правядзенні юбілею, узначальвае які намеснік старшыні райвыканкама У. Я. Якаўлеў.
Член аргкамітэта, ваенны камісар раёна Ю. С. Венгер, які сам з’яўляецца былым воінам-інтэрнацыяналістам і ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, прапанаваў звярнуцца ў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь з просьбай выдзеліць адзінку баявой тэхнікі воінаў-дэсатнікаў і ўстанавіць яе ў гарадскім скверы. Райвыканкамам прапанова прынята і рэалізоўваецца.
Увекавечанне памяці асабліва актуальна сёлета, калі спаўняецца 30-я гадавіна гібелі воінаў-інтэрнацыяналістаў з нашага раёна Аляксея Савіцкага, Пятра Яроменкі, Міхаіла Шэўчанкі і Сямёна Улашэвіча.
С. АЛЯКСАНДРАВА.



1 комментарий по теме “У Верхнядзвінску будзе ўвекавечана памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

  1. Два с лишним столетия назад, когда было победно завершено Рымникское сражение, генералы доложили Александру Васильевичу Суворову: «Победа! Война окончена!». «А убитые захоронены?» — спросил великий полководец. — «Никак нет, не успели». Суворов в гневе воскликнул: «Пока не будет предан земле последний погибший солдат — война не окончена!»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *