Верхнядзвінск праводзіць культурна-спартыўнае свята

Спорт

У суботу, 25 лютага, у гарадскім парку адбудзецца культурна-спартыўнае свята — Масленіца і «Беларуская лыжня».

Зіма сёлета капрызная: то люта марозіць, то палівае дажджом. І нават вызначыць час для любімага многімі традыцыйнага свята здароўя складана. Але каляндар сам яго падказвае: наперадзе — апошнія выхадныя зімы і Масленіца. Таму аргкамітэтам прынята рашэнне правесці ў гэты час і масавыя лыжныя старты, і культурна-забаўляльную праграму.
Пачнецца свята у 11 гадзін. Але ўжо з 10.30 будзе працаваць гандаль, гучаць вясёлая музыка. У 11 гадзін стартуе святочная праграма: дэгустацыя юшкі, спаборніцтвы па перацягванні каната, армрэстлінгу, уздыму гіры, катанне з горкі, валейбол на пакрывалах, хакей з мячом венікамі.
У 11.30 будуць падведзены выніку конкурсу «Эх, валёнкі» і запросіць гасцёўня клуба «Ветэран». Свята будзе працягвацца выступленнямі пагранічнікаў-кінолагаў.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў лыжні будзе весціся з 11 да 11.45. Лыжныя старты пачнуцца ў 12.15. Праводзіцца яны будуць у дзевяці ўзроставых групах (асобна жаночых і мужчынскіх) — ад 5 да 60 гадоў і старэй. Першымі лыжню апрабуюць кіраўнікі.
А завершыцца свята ўзнагароджаннем пераможцаў лыжні і спальваннем масленічнага пудзіла.
Чакаем усіх на свята здароўя і добрага настрою!
С. АЛЯКСАНДРАВА.



1 комментарий по теме “Верхнядзвінск праводзіць культурна-спартыўнае свята

  1. Няма нічога каштоўней, чым жыццё і здароўе чалавека.
    Хай гэта і ідзе насуперак з жаданнямі грамадзян, але, як бачым, ўлады прыкладаюць усе намаганні ў прапагандзе здаровага ладу жыцця. Прынамсі, пакуль, у гэтай сферы ўлады, нягледзячы на дужанні, усё жа прайграваюць бітву, бо медыцынскія статыстычныя дадзеныя паказваюць, што беларусы далёкія ад здаровага ладу жыцця.
    А ці шмат здароўя дадасць лыжня гэтага года ўдзельнікам свята? Дзякуй богу, са стрэх ужо пацякло; з пад’езда не ведаеш як выйсці, усюды хлюпота.
    Іншая справа ў мінулыя выходныя і сняжок, і марозік — усё спрыяла, але масленіцу святкаваць было рана, а па асобнасці накладна. Зэканомілі. Зэканомілі на здароўі, атрымліваецца.
    Мімаволі ўзгадваецца верш Ўладзіміра Някляева: «Стаю на асфальце, у лыжы абуты. Цi лыжы ня едуць, цi я вальтануты».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *