Выйшлі ў фінал

Спорт

Каманда Верхнядзвінскага РАУС стала пераможцай рэгіянальнай сустрэчы па міні-футболу, якая праводзілася ў рамках чэмпіянату ўпраўлення ўнутраных спраў Віцебскай вобласці.

У спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўнай зале Полацкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў, удзельнічалі каманды Верх-нядзвінскага, Расонскага і Полацкага РАУС, Наваполацкага ГАУС. Нашы міліцыянеры-спартсмены правялі чатыры гульні, якія пазначыліся высокімі вынікамі. Каманду з Расон абыгралі з лікам 3:0, Полацкага ГАУС — 5:4. Па суме набраных ачкоў ішлі на роўных з наваполацкай камандай. А ў выніковай гульні з камандай Полацкага РАУС вый-гралі з лікам 10:1, чым забяспечылі сабе выхад у фінальныя спаборніцтвы, якія пройдуць 10 лютага ў Віцебску.
Л. ФЁДАРАВА. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *