З выдатным настроем сустрэлі сваё прафесійнае свята — Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання і жыллёва-ка-мунальнай гаспадаркі — працаўніцы ААТ «Верус» Яўгенія Мікалаеўна Дубоўская і Надзея Фёдараўна Скрыпко.
Абедзьве жанчыны працуюць у сферы бытавого абслугоў-вання раёна ўжо шмат гадоў, слывуць прафесіяналамі высокага класа. І вельмі адказана, з душой адносяцца да сваёй работы.
Асвейскі комплексны прыёмны пункт, дзе загадчыцай Я. М. Дубоўская, па праву лічыцца адным з лепшых. Яўгенія Мікалаена добра ведае патрэбы вяскоўцаў, імкнецца як мага хучэй і лепш іх задаволіць. Прымае папярэднія заказы, састарэлых людзей абслугоўвае на даму. Заўсёды ветлівая, добразычлівая, гатовая прыйсці на дапамогу.
Дзякуючы майстэрству краўца Н. Ф. Скрыпко і яе калег швейны цэх Дома быту «Радуга» выконвае заказы ў шырокім асартыменце. Вырабляе пасцельную бялізну, рабочае адзенне, іншыя рэчы. Усё, што шые Надзея Фёдараўна, — прадукцыя высокай якасці.
Старанная праца абедзьвух жанчын дастойна адзначана. Загадчыца Асвейскага КПП Н. Ф. Скрыпко занесена на Дошку гонару ДУ «Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці», а Я. М. Дубоўская ўзнагароджана Ганаровай граматай упраўлення.
Л. ФЁДАРАВА.
.