Раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правяла першы этап рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі. Мерапрыемства арганізавана ў мэтах выхавання ў падрастаючага пакалення беражлівых адносін да прыроды.
Былі прадстаўлены малюнкі, якія характарызуюць біялагічную і ландшафтную разнастайнасць роднага краю, граматнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Удзельнічалі ў конкурсе выхаванцы ясляў-сада № 3 райцэнтра, навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, раённага цэнтра дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах: ад 3 да 5 і ад 6 да 10 гадоў.
Вынікі падводзіў агранізацыйны камітэт, у які ўваходзілі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Н. Г. Кісялевіч і С. Ф. Вялічка, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Я. Д. Шугаль, фотакарэспандэнт газеты «Дзвінская праўда» В. Л. Салаўёў. Старшынстваваў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. К. Булаўскі.
У малодшай групе лепшымі прызнаны работы выхаванцаў дзіцячага ясляў- сада № 3. Першае месца прысуджана Ксеніі Плакса, другое — Ане Капусцінай, трэцяе — Іллі Піваровічу.
Ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў перамаглі навучэнцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі — Віка Бутырына, Жэня Скумбін, Насця Ламаносава.
Малюнкі пераможцаў будуць накіраваны ў Віцебскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя для ўдзелу ў другім этапе конкурсу, ужо на абласным узроўні.
Я. МІШУТА,
вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.