У ЦТ — змяненні

Образование

Першыя абітурыенцкія іспыты пачнуцца, як і летась, 13 чэрвеня. А вось парадак правядзення цэнтралізаванага тэсціравання будзе некалькі іншым.

Спачатку абітурыенты будуць здаваць беларускую і рускую мовы — 13 і 14 чэрвеня. Потым біялогію — 16, матэматыку — 17, грамадазнаўства — 19, хімію — 20, сусветную гісторыю — 21, фізіку — 23, гісторыю Беларусі — 24, замежную мову — 26 і геаграфію — 27 чэрвеня.
Рэзервовы дзень вызначаны на 4 ліпеня. Адметна, што тэсціраванне ў гэты дзень будзе праводзіцца толькі ў Белдзяржуніверсітэце.
Каб перакрыць доступ у ВНУ «двоечнікам», абмяркоўваецца ўсталяванне мінімальнага прапускнога бала. Міністр адукацыі ўжо назваў прыкладную велічыню — не ніжэй 7 балаў — якія трэба набраць па кожнаму прадмету, каб мець права падаваць дакументы ў ВНУ.
Адзначаецца змяншэнне колькасці абітурыентаў. Сёлета выпускнікоў у школах краіны будзе амаль на 10 тысяч (у нашым раёне на 38 чалавек) менш. Але, як сцвярджаюць спецыялісты, гэта не адаб’ецца на конкурсным адборы.
Людміла АРЛОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *