Ужо каторы год апошні тыдзень красавіка атаясамліваецца з аварыяй на Чарнобыльскай АС. Сёння нашчадкі людзей, якія з зон адсялення пераехалі да нас, сабраліся ў раённай бібліятэцы.
Увазе вучняў 9-га класа СШ № 2, наведвальнікаў бібліятэкі і сведкаў тэхнагеннай і экалагічнай катастрофы была прадстаўлена выстава-успамін «Пад чарнобыльскім попелам». За 26 гадоў, якія мінулі з часу аварыі на атамнай станцыі, сабралася шмат літаратуры. Але самымі каштоўнымі з’яўляюцца ўспаміны сведкаў — людзей, якія перажылі трагедыю і вымушаны былі назаўсёды развітацца са сваёй малой Радзімай.
Для маладога пакалення перасяленцаў Верхнядзвінск стаў родным. Сёння яго прадстаўляюць унукі былых чарнобыльцаў. Але ўспаміны бацькоў і дзедаў усталявалі непарыўную сувязь з тымі мясцінамі і для іх. Школьнікі, усе прысутныя з вялікай цікавасцю азнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй чарнобыльскіх паселішчаў, падзей, відавочцаў і ўспамінаў. Чарнобыль — агульны боль, які застанецца ў нашай памяці.
Л. ФЁДАРАВА.