На пасяўным полі

Общество

Дажджлівае надвор’е апошніх дзён прымусіла хлебаробаў часова спыніць сяўбу. Аднак працягваецца падкормка азімых — з гэтай задачай поўнасцю справіліся ўжо шэсць гаспадарак. Сярод іх ААТ «Прудзінкі» і СП «Лявонішана».

-Зараз, пакуль глеба не падсохне настолькі, каб тэхніка магла на ёй працаваць, вядзём падкормку азотнымі ўгнаеннямі шматгадовых траў, пашаў, — зазначае галоўны аграном ААТ «Прудзінкі» В. Шылаў. — Вывозім таксама арганіку на палеткі. Справіліся поўнасцю і з пратручваннем насення яравых зерневых і зернебабовых.
-Сёння на падрыхтоўцы глебы задзейнічаны тры чызельныя культыватары, — расказвае галоўны аграном СП «Лявонішана» С. Дзімідзёнак. — Калі надвор’е не сапсуецца, заўтра выйдзем працягваць сяўбу. Тры адзінкі тэхнікі ўносяць пад сяўбу яравых фосфарныя і калійныя ўгнаенні. Заўтра ж пачнем другую падкормку азімых.
Анна ЗІМАЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *