Наводзім парадак

Актуально Общество

У адзін з нядаўніх выхадных дзён група жыхароў памежнага Бігосава ўпарадкавала могілкі ля вёскі Цынгелі.

-Ініцыятарам і арганізатарам гэтага карыснага пачынання стаў Аляксандр Алегавіч Шчарбінскі — інды-відуальны прадпрымальнік, паважваемы ў пасёлку чалавек, — паведаміў старшыня Бігосаўскага сельвыканкама У. С. Ходас. — Сабралася 26 мужчын, з ААТ «Баліны» прыйшоў трактар «Амкадор» і работа закіпела.
На могілках, дзе пакояцца родныя і блізкія людзі жыхароў Бігосава і навакольных вёсак, было шмат трухлявых дрэў. Ды і сама тэрыторыя патрабавала ўпарадкавання і пашырэння. Удзельнікі добраахвотнага суботніка спілавалі звыш 35 дрэў. Раней былі выпадкі, калі дрэвы падалі і разбівалі надма-гільныя помнікі. Вырашана ўбраць іх поўнасцю, у далейшым адводзіць участкі пад захаванні ў строга вызначаных месцах, навесці на могілках узорны парадак. І не таму, што сюды прыязджаюць памінаць сваякоў жыхары суседняй Латвіі. Наступіў час, калі парадак на зямлі павінен быць паўсямесна.
Л. ФЁДАРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *