Змагаюцца асілкі

Спорт

У спартыўнай зале Верхнядзвінскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прайшлі раённыя спаборніцтвы па гіравому двухбор’ю. Удзел у іх прынялі каманды райспажыўтаварыства, ААТ «Бялькоўшчына», «Шайцерава», СП «Каханавічы», РВУ «Верхнядзвінскрайгаз», масласырзавода, ААТ «Інвет».


Атлеты змагаліся за першынство ў двух вагавых катэгорыях. У катэгорыі да 80 кілаграмаў першае месца заняў прадстаўнік ААТ «Шайцерава» А. Язерскі, на другім — А. Багук з «Інвета», на трэцім — С. Кудрыцкі (ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод»).
У вагавой катэгорыі звыш 80 кілаграмаў не было роўных А. Конюхаву з Шайцерава, які падняў гіру 226 разоў. Другое месца дасталося В. Багушэвічу (ААТ «Інвет»), трэцяе — І. Івашову (райспажыўтаварыства).
Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, медалямі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *