Багацці прыроды не бязмежныя

Экологическая страница "Крынічка"

Наша прырода багатая сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі. А ў лясах — дзічына, грыбы і ягады, у вадаёмах — шмат рыбы і вадаплаўных птушак, нярэдка сустракаюцца бабры і андатры.

Ды ўсё гэтае багацце небязмежнае, калі адносіцца да яго па-драпежніцку, улічваючы толькі ўласныя інтарэсы. Некаторыя грамадзяне пагарджаюць усімі правіламі палявання і рыбнай лоўлі.
А вынікі бываюць для іх сумнымі. Так, у мінулым месяцы судом Расонскага раёна (напомнім, што яго тэрыторыя кантралюецца нашай інспекцыяй) была разгледжана крымінальная справа ў адносінах да двух жыхароў г. п. Расоны і аднаго жыхара вёскі Альбрэхтава, якія незаконна лавілі сеткамі рыбу на возеры Няшчэдра. Яны сумесна здабылі 103 асобіны розных відаў рыбы агульнай вагой 51 кілаграм, чым нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду ў асабліва буйным памеры — на суму 6 482 000 рублі. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з двухгадовай адтэрміноўкай.
На тым жа возеры затрыманы за браканьерства два жыхары г. Полацка. У сеткі трапілі 60 рыбін, шкода ацэнена ў 2 947 000 рублёў. Суд аштрафаваў кожнага з іх на суму 1 925 000 рублёў.
Ул. ГАНЧАРОНАК,
дзяржінспектар Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
* * *
Просім грамадзян паведамляць аб фактах браканьерства па адрасу: вул. Савецкая, 193/2 або па тэлефоне «гарачай лініі» 5-73-13.



2 комментария по теме “Багацці прыроды не бязмежныя

  1. Яны сумесна здабылі 103 асобіны розных відаў рыбы агульнай вагой 51 кілаграм, чым нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду ў асабліва буйным памеры — на суму 6 482 000 рублі. Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады з двухгадовай адтэрміноўкай.
    Однако белорусское законодательство в силе……. ну зачем уголовную…. дайте штраф в 3-ом размере каждому и всё тут… и затраты возместят и на зоне их кормить не надо будет….

  2. Не турбуйцеся, паважаны Deadgale. Наколькі я ведаю (дзякуй богу, не на асабістым вопыце), адтэрміноўка азначае, што волі яны пазбавяцца толькі ў тым выпадку, калі напрацягу двух год зноў парушаць заканадаўства. Так што карміць сябе спадары будуць самастойна. Дарэчы, рыбы яны ўжо назапасілі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *