У дзяржаўнай установе адукацыі «Прудзінкаўская пачатковая школа» сістэматычна праводзіцца работа па выхаванню духоўна-маральных якасцей асобы малодшага школьніка.
Дзеці — слухачы цыкла гутарак «Выхаванне духоўнасці». Яны павінны ведаць змалку, як правільна жыць, як распазнаваць добрае і кепскае, як пазбегнуць памылак і злосці, як дасягаецца шчасце. Веды пра гэта якраз і ўтвараюць падмурак адукацыі.
Навучэнцы з’яўляюцца актыўнымі стваральнікамі школьных выстаў «Калядная зорка», «Вялікдзень» і пастаяннымі пераможцамі раённых конкурсаў, прысвечаных гэтым святам.
Вялікдзень — свята вясны і абуджэння прыроды, якое мае асаблівае хараство і ўзнёсласць. Гэта свята Уваскрэсення нашай душы, свята духоўнага адраджэння Бацькаўшчыны.
У велікодныя дні ўстанову адукацыі наведаў па запрашэнню дзяцей і педагагічных работнікаў айцец Валянцін. Цікавым і пазнавальным стала свята, падрыхтаванае настаўнікамі і вучнямі школы, для выхаванцаў і бацькоў ДУА «Прудзінкаўскі дзіцячы сад».