На базе СП «Дрысенскі» прайшоў семінар-нарада, у ходзе якога былі абмеркаваны пытанні нарыхтоўкі кармоў і павышэння іх якасці, падрыхтоўкі кормасховішчаў, гатоўнасці тэхнікі, аплаты працы, тэхнікі бяспекі, умовы спаборніцтва і іншыя.
-Корманарыхтоўка — вельмі адказны перыяд, -адзначыў, адкрываючы семінар, старшыня райвыканкама І. І. Марковіч.- Якасныя, своечасова нарыхтаваныя і тэхналагічна захаваныя кармы з’яўляюцца гарантам добрых прываг і надояў. Пастаўлена задача нарыхтаваць не менш 30 ц.к.адз. на ўмоўную галаву жывёлы.
Удзел у семінары прынялі начальнік райсельгасхарчу У. У. Быкаў, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. У. Зуй, кіраўнікі, аграномы, ветурачы, інжынеры гаспадарак раёна, прадстаўнікі раённых службаў.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.