У гэтым годзе да нас у раён прыедзе шэсць студэнцкіх атрадаў з Полацкага дзяржаўнага універсітэта.
Працаваць яны будуць на будаўніцтве і рэканструкцыі малочна-таварных ферм у ААТ «Нурава», «Шайцерава», «Баліны», «Антонава-Агра» і сельгаспрадпрыемстве «Каханавічы». Таксама студатрад будзе прымаць удзел у рэканструкцыі пункта пропуску Грыгароўшчына на мяжы з Латвіяй.
Не засталіся ў баку і верхнядзвінскія юнакі і дзяўчаты. Зараз райкам БРСМ фарміруе атрады падлеткаў, якія будуць заняты на сельскагаспадарчых работах у ААТ «Бялькоўшчына», праполваць пустазелле ў дэндрапарку лясгаса, удзельнічаць у зборы ягад для патрэб хлебазавода.