Дарога да Святыняў

Актуально Духовность

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне праводзіцца свята — Дзень беларускага пісьменства. Састаўная яго частка — штогадовая пяцідзённая Навукова-асветніцкая Экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Асноўная частка сёлетняга маршруту Экспедыцыі пройдзе па тэрыторыі Віцебскай вобласці: г. Талачын — г.п. Багушэўск Сенненскага раёна — г.п. Лёзна — г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна — г.п. Ула Бешанковіцкага раёна — г.п. Асвея Верхнядзвінскага раёна — в. Празарокі Глыбоцкага раёна і завершыцца ў сталіцы XIX Дня беларускага пісьменства — г. Глыбокае.

На нашу зямлю Экспедыцыя з Благадатным Агнём прыбудзе вечарам 31 жніўня — яе сустрэнуць на мяжы Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў. Агонь будзе перададзены ў Свята-Казанскую царкву аг. Боркавічы, дзе прабудзе да раніцы. Затым экспедыцыя накіруецца ў аграгарадок Асвея, дзе яе сустрэнуць у 8 гадзін 1 верасня. Адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы з прывітальнымі словамі кіраўніцтва раёна, Уладыкі Феадосія, прадстаўнікоў Экспедыцыі, Хрэсным ходам, малебнам і перадачай Благадатнага Агню, уручэннем Экспедыцыі асвечанай зямлі Асвеі і пасадкай Саду Малітвы.
У 11 гадзін урачыстасці перамесцяцца ў Асвейскую СШ, дзе пройдзе Дзень ведаў з урокамі беларускага пісьменства.
Удзельнікі Экспедыцыі наведаюць аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння Асвеі.
Вопыт правядзення Экспедыцыі паказаў, што сустрэчы з Нязгаснай Лампадай Духоўнасці з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга аказваюць непаўторны ўплыў на людзей, асвячаючы іх сэрцы святлом духоўнасці. Выкарыстайце гэту магчымасць і далучыцеся да ўрачыстых мерапрыемстваў.
С. АЛЯКСАНДРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *