Убіраем кукурузу

Актуально Общество

Уборка кукурузы ў ААТ «Бялькоўшчына» вядзецца ўжо чацвёрты дзень. З адведзеных сёлета пад гэту культуру 330 гектараў убрана 35 пры ўраджайнасці 405 цэнтнераў.

Камбайнер С. Кішковіч з вадзіцелем С. Гірдзюком.

Па плану неабходна нарыхтаваць 7,5 тысячы тон сіласу. Пакуль што гэты паказчык дасягнуў 1950 тон.
З дзевяці кукурузных масіваў пачалі ўборку аднаго з лепшых — за прыпынкам «Бялькоўшчына».
Задзейнічаны адзін КВК-800 «Палессе», на якім працуе Сяргей Фёдаравіч Кішковіч.
Зялёную масу з поля да новага комплексу, дзе знаходзіцца бурт, на МАЗах адвозяць В. Крывіцкі, С. Гірдзюк. Акрамя таго, працуюць яшчэ тры МТЗ 12-21, на якіх спраўляюцца з адвозкай А. Стубайла, С. Лашычаў і А. Кураш.
Трамбоўкай на Амкадоры-332 займаецца В. Мароз.
-Тэмпы ўборкі залежаць ад надвор’я, — адзначае брыгадзір І. Лобыр, — аднак, памятаючы пра тэмпы, не забываемся і пра якасць. Людзям на полі два разы на дзень прывозяць гарачыя абеды.
У гаспадарцы займаюцца яшчэ ўздымам зябліва, сяўбой азімых, уносяцца гліфасаты.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *