Настаўнік, журналіст, паэт, краязнаўца, аматар турызму і проста вельмі цікавы, творчы чалавек… Гэта ўсё пра Антона Францавіча Бубалу — даўняга сябра і аўтара «Дзвінскай праўды». І нашага калегі, бо ён, быў час, працаваў у «раёнцы» карэспандэнтам. Цяпер — навуковы работнік рабочай групы раённага музея, але працягвае радаваць нашых чытачоў цудоўнымі вершамі на паэтычнай старонцы «Дзвінскія заранкі», глыбокімі даследваннямі і цікавымі нарысамі з гісторыі роднага краю, нататкамі з вандровак.
З нагоды юбілею адрасуем паважанаму Антону Францавічу нашы шчырыя віншаванні.
Ніхто бег часу прыпыніць не ў стане,
Гадоў імчыць няўмольна чарада…
Нам застаецца толькі пажаданне
У юбілейны дзень Вам перадаць.
І перш за ўсё здароўя, шчасця зычым,
Не знацца з горам ні з якім,
З настроем не развітвацца лірычным
І быць заўжды, як сёння, маладым.
Калектыў «Дзвінскай праўды».
Шчырыя віншаванні нашаму выбітнаму земляку!
Паважаны Антон Францавіч!Здароўя, цікавых вандровак, новых сустрэч і добрага настрою!