Паэтычны настрой восені

Культура

Культработнікі Дзёрнавіцкага СДК запрасілі аднавяскоўцаў на літаратурна-музычную кампазіцыю «Каранямі я з роднай зямлі».


Адбылося гэта свята 23 верасня, у дзень выбараў. Урачыста прагучала песня «Прыдзвінскі край» у выкананні фальклорнай групы «Журлівіца», а потым бібліятэкар Валянціна Падгарэўская пачала шчырую гутарку аб пісьменніку-земляку Міхасю Барэйшу. Вучаніцы мясцовай школы прачыталі некалькі вершаў паэта.
Наступная старонка літаратурнага свята пазнаёміла з вершамі былой настаўніцы роднай мовы Дзёрнавіцкай школы Т. А. Аленінай. Прысвечаны яны Міхасю Барэйшы, Уладзіміру Караткевічу, сваім выпускнікам, аднавяскоўцам.
Зала з задавальненнем слухала і вершаванае пісьмо з далёкага Урэнгою ад Леаніда Шамшура сваім бацькам у вёску Новы Лад.
Гучалі песні аб родным краі, каханні, жыцці.
Шчырае дзякуй нашым майстрам ствараць добры настрой і дарыць радасць — бібліятэкару В. Ф. Падгарэўскай, дырэктару СДК В. У. Маевай і мастацкаму кіраўніку Т. М. Маліноўскай. Плёну вам у працы і новых цікавых ідэй!
Д. ВАРОНІЧ, в. Дзёрнавічы. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *