Вольны час — цікавы і карысны, лад жыцця — здаровы

Общество

Ход выканання рашэння «Аб рабоце аддзела культуры, аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама па арганізацыі вольнага часу насельніцтва і здаровага ладу жыцця» разгледжаны на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў.

З даклада намесніка старшыні райвыканкама У. Я. Якаўлева вынікае, што ўстановы культуры паслядоўна выконваюць Комплексны план па прафілактыцы п’янства і алкагалізму, фарміраванні здаровага ладу жыцця. Актывізавалася дзейнасць па арганізацыі вольнага часу сельскага насельніцтва. Шырока прымяняюцца такія формы работы, як сустрэчы з цікавымі людзьмі, «круглыя сталы», дыспуты, дні здароўя, святы вёсак і вуліц. У бібліятэках створаны пастаянна дзеючыя выставы тэматычнай літаратуры. Асаблівае месца адводзіцца прафілактыцы наркаманіі, СНІДу.
Аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму рэгулярна праводзіць спартыўна-масавыя мерапрыемствы сярод дарослага насельніцтва, моладзі, падлеткаў і дзяцей. Шмат удзельнікаў збіраюць турніры, першынствы, кубкі па валейболу, баскетболу, футболу, хакею, тэнісу, стрытболу. У большасці калектываў уведзены ў штат інструктары-метадысты па фізкультуры і спорту, а таксама адказныя за спартыўна-масавую работу.
У раёне створаны 11 аб’ектаў аграэкатурызму, 8 з якіх атрымалі крэдыты на развіццё інфраструктуры.
Аднак па шэрагу прычын не выкананы некаторыя пункты рашэння, якое абмяркоўвалася. Так, не выраблена праектна-каштарысная дакументацыя для рэканструкцыі лазнева-пральнага камбіната пад фізкультурна-аздараўленчы комплекс; няма інструктараў па фізкультуры і спорту ў ААТ «Прудзінкі», «Нурава», аддзеле па надзвычайных сітуацыях, райжылкамунгасе.
Ухіляюцца ад удзелу ў раённых спартыўных мерапрыемствах ААТ «Нурава», «Баліны», «Прудзінкі», КУВСП «Каханавічы», «Верхнядзвінскі», дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 4, філіял дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 143 КУП «Віцебскаблдарбуд», перасоўная механізаваная калона № 44, раённы вузел электрасувязі, льнозавод, хлебазавод.
У многіх калектывах няма спартыўнага інвентару, спартыўнай формы.
Патрабуе капітальнага рамонту стадыён «Юбілейны», як, дарэчы, і шэраг сельскіх клубаў.
Работа па прыцягненню насельніцтва да заняткаў аграэкатурызмам вядзецца толькі ў Шайцераўскім, Асвейскім, Каханавіцкім, Чапаеўскім сельскіх Саветах.
У прынятым рашэнні раённы Савет дэпутатаў абавязаў аддзел культуры райвыканкама прадоўжыць работу па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы культработнікаў; актывізаваць дзейнасць ДК, клубаў і бібліятэк, школ мастацтваў па арганізацыі вольнага часу насельніцтва, падтрыманні адораных дзяцей і таленавітай моладзі. Неабходна таксама павысіць аб’ёмы, узровень і якасць паслуг насельніцтва ў сферы культуры.
Аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму неабходна сумесна з сельвыканкамамі, кіраўнікамі вытворчых калектываў актывізаваць стварэнне новых спартыўных секцый па месцы жыхарства насельніцтва, палепшыць дзейнасць клуба «Дзвіна».
У тэрмін да першага студзеня 2013 года ва ўсіх арганізацыях і прадпрыемствах павінны быць уведзены стаўкі інструктараў-метадыстаў па фізкультуры і спорту.
Аддзелу ідэалагічнай работы райвыканкама, газеце «Дзвінская праўда» прапанавана прадоўжыць сістэматычную прапаганду здаровага ладу жыцця, інфармаванне насельніцтва аб дзяржаўнай палітыцы ў сферы культуры, фізкультуры, спорту і турызму.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *