А ў рэстаране — дзешавей!

Экологическая страница "Крынічка"

Парушаючы прыродаахоўнае заканадаўства, кожны грамадзянін павінен усведамляць, што адказваць давядзецца ў любым выпадку. Ніякія апраўданні тыпу «Гэта ўпершыню», «Я гэтага не ведаў» не дапамогуць. Нават аднойчы ідучы на незаконнае паляванне або рыбалку, чалавек рызыкуе не толькі рэпутацыяй і стратай грошай, але і воляй.


Аб чым, цікава, думалі двое жыхароў Расонскага раёна, калі адправіліся лавіць рыбку на возера Усвечча? У пачатку бягучага месяца яны здабылі пры дапамозе сетак 15 шчупакоў, 87 ляшчоў, 3 акунёў і 2 краснапёркі. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, склала 10 млн 360 тысяч рублёў.
Паласавацца юшкай не ўдалося, узбуджана крымінальная справа. Вынікі можна прадбачыць.
…Нават калі б браканьеры вырашылі пакаштаваць самай дарагой рыбкі ў самым дарагім рэстаране, плаціць давялося б куды менш.
У. ГАНЧАРОНАК,
дзяржінспектар міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *