Абмяняліся вопытам з латышамі

Актуально Образование

Дэлегацыя работнікаў адукацыі раёна пабывала з двухдзённым рабочым візітам у Дагдскім краі Латвіі.

Паміж суседзямі ўсталяваліся трывалыя сувязі. Назіраецца актыўны абмен вопытам. На гэты раз дырэктараў сярэдніх школ Верхнядзвіншчыны і спецыялістаў аддзела адукацыі райвыканкама запрасілі спачатку ў краявую Думу на сустрэчу з яе старшынёй Віктарам Сцікутсам і начальнікам аддзела адукацыі, культуры і спорту Марыяй Міцкевіча. Гасцей пазнаёмілі з гісторыяй краю, сацыяльна-эканамічным жыццём.
Верхнядзвінцы наведалі Дагдскую сярэднюю школу, дзе ім прадаставілі магчымасць пабываць на адкрытых уроках замежных моў — англійскай, нямецкай і рускай. Выкладанне іншых прадметаў вядзецца на латвійскай мове. Цікавасць у гасцей выклікала дзейнасць школьнага парламента і школьнага міжінстытуцыйнага супрацоўніцтва.
У Латвіі — 12-гадовае навучанне. Таму вельмі запатрабаваны раённы Маладзёжны цэнтр інтарэсаў. Багаты вопыт накоплены ў Эзерніекскай і Андрупенскай сельскіх школах, з якім азнаёмілі верхнядзвінцаў. Госці наведалі яшчэ дзіцячы сад «Саулітэ» (сонейка) і мастацкую школу.
У красавіку чакаецца візіт у адказ латвійскіх калег.
Л. ФЁДАРАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *