Асноуная форма работы

Актуально Жизнь сельских Советов

Чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў праходзіла на базе Бялькоўшчынскага сельскага Савета.


Удзельнікі пасяджэння наведалі Прыдзвінска-Бароўскую сярэднюю школу, дзе яе дырэктар, дэпутат райсавета С. П. Драздоў выступіў з паведамленнем «Мы за здаровы лад жыцця». Экскурсію па масласырзаводу суправаджаў галоўны інжынер Ю. А. Копаць. Госці азнаёміліся з работай аўтаматычнай лініі па вытворчасці сыроў.
На пасяджэнні было абмеркавана пытанне «Аб практыцы падрыхтоўкі сесій Бялькоўшчынскага сельскага Савета дэпутатаў, арганізацыі кантролю за выкананнем прымаемых рашэнняў». Старшыня сельвыканкама З. І. Хадаронак паведаміла, што мясцовы дэпутацкі корпус складаецца з 15 чалавек, прычым чацвёра выбраны і ў раённы Савет. Сярод іх — спецыялісты розных галін народнай гаспадаркі, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў адукацыі.
Асноўнай формай дзейнасці Савета з’яўляюцца сесіі. Яны склікаюцца не радзей аднаго разу ў тры месяцы.
Рэгламент Бялькоўшчынскага сельскага Савета вызначае парадак падрыхтоўкі, унясення і разгляду пытанняў на пасяджэннях, галасавання па прымаемых рашэннях, фарміравання і дзейнасці органаў Савета, разгляду дэпутацкіх запытаў.
Фарміраванне планаў работы вядзецца шляхам вывучэння прапаноў дэпутатаў, прычым вызначаецца неабходнасць і перыядычнасць разгляду пэўнага пытання.
На сесіях разглядаюцца прагнозныя паказчыкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця прадпрыемстваў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, пытанні ўмацавання правапарадку, папярэджання траўматызму, пажараў, іншых надзвычайных сітуацый.
Асобае значэнне надаецца мерапрыемствам па паляпшэнні санітарнага стану, добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Як правіла, заслухоўваюцца паведамленні дэпутатаў аб рабоце ў выбарчай акрузе, ходзе выканання прынятых раней рашэнняў.
Дата, час правядзення сесіі, парадак дня вызначаюцца распараджэннем старшыні Савета, дэпутатам паведамляецца аб гэтым не пазней чым за тыдзень да яе адкрыцця. Распараджэнні старшыні прымаюцца і пры стварэнні рабочых груп для падрыхтоўкі сесіі. Так, пры распрацоўцы пытання «Аб стане гандлёвага абслугоўвання і арганізацыі закупу лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва» былі задзейнічаны занальныя таваразнаўцы, работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, супрацоўнікі РАНС, участковы інспектар міліцыі, старэйшыны вёсак. Для выступлення на сесіі запрасілі старшыню райпо, арганізавалі фотавыставу, наведванне гандлёвых аб’ектаў. Магазін в. Галубава, які быў прызнаны лепшым на тэрыторыі сельсавета, заахвочаны каштоўным падарункам.
У прынятай пастанове прэзідыум раённага Савета дэпутатаў абавязаў старшынь сельвыканкамаў удасканальваць работу па падрыхтоўцы і правядзенні сесій, больш актыўна прыцягваць да распрацоўкі разглядаемых пытанняў дэпутатаў, прадстаўнікоў грамадскіх фарміраванняў. Неабходна ўдасканальваць практыку правядзення выязных сесій, забяспечваючы распаўсюджванне вопыту работы па рашэнні пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва, добраўпарадкавання, утрымання населеных пунктаў, вытворчых аб’ектаў, павышэння ролі органаў тэрытарыяльнага самакіравання.
Трэба палепшыць планаванне работы Саветаў, наладзіць дзейсны кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў, дабівацца безумоўнай іх рэалізацыі.
Вяла работу прэзідыума старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *