Гучаць «Галасы вякоў»

Актуально Культура

 У раённым Доме культуры адбылося вялікае свята фальклорнай і народнай музыкі «Галасы вякоў».

Выступае народны калектыў «Ярыца».

Удзел у свяце, прыўрочаным да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, прыняло каля 100 носьбітаў аутэнтычнай творчасці. Гэта былі і прызнаныя майстры сцэны, як калектывы «Гукі сэрца» з Антонава, «Дзвінскія напевы» з Бігосава, «Боркавіцкія музыкі» з Боркавіч, «Ярыца» з Верхнядзвінска, прыпевачніца Ніна Кулагіна, так і самабытныя фальклорныя таленты з глыбінкі, якія выйшлі на сцэну ўпершыню.
Свята праходзіла ў чатырох намінацыях: «Дыханне мінуўшчыны» — народныя абрады; «Спявай, Верхнядзвіншчына» — вакальныя нумары;»У карагодзе мы былі» — народны танец; «Гучы, прыпеўка!».

Узнагароду ад дырэктара раённага РАМЦ С. Д. Канавальчанка атрымлівае мастацкі кіраўнік Бігосаўскага СДК Ігар Новікаў.

У першай намінацыі ўдзельнічалі калектывы культуры з Асвеі, Бігосава, Сар’і і гурт «Сенькавіца». Яны паказалі рэдкія вясельныя абрады завівання барады, закідвання Зайца, калядак. Усіх уразіў карагод Асвейскага СДК, заснаваны на мясцовых народных традыцыях, а з іскрыстымі прыпеўкамі на сцэну выходзілі і пажылыя, і зусім юныя спевакі — фальклорная творчасць блізкая ўсім.

Прыпеўкі спявае Ніна Кулагіна з Валынцаў.

Актыўны ўдзел у свяце «Галасы вякоў» прынялі ўсе ўстановы культуры раёна. Арганізатар фальклорнага фестывалю — раённы метадычны цэнтр аддзела культуры — запэўніў, што ён будзе шырыцца і стане традыцыйным.

С. А. Мароз з унучкай Яўгеніяй з в. Сар'я.

А мы ў наступных нумарах падрабязней пазнаёмім чытачоў з самадзейнымі артыстамі, якія захоўваюць фальклорную спадчыну нашага краю.



4 комментария по теме “Гучаць «Галасы вякоў»

  1. Насамрэч, файнае свята атрымалася. Шкада толькі, што гледачоў зусім мала прыйшло, бо падзівіцца было чым.
    Дзякуй арганізатарам за ідэю, а ўдзельнікам за той бясконцы струмень шчырасці, што ў гэты вечар поўніў глядзельную залу.
    А яшчэ, запэўніваю, што «Буранаўскія бабулькі» зусім не лепшыя. Вы нашых чулі?! Не? Дык кусайце сабе локці)).

  2. Очень славное мероприятие. Я даже не ожидала, что у нас можно организовать все на таком уровне: есть чем гордиться!! Это ж нужно было собрать всех под одной крышей- весь район в фольклоре: особенно восхитили бабушки. Согласна с Кастусем.И , как оказалось у нас есть СВОЙ фольклор, свои обряды-СВОЕ!!!!! Жаль, что у нас такой пассивный зритель. Куда уж проще прити?даже вход был бесплатный!!! Хотя за такое удовольствие, которое я получила в зале- никаких денег не пожалела бы!!!!!! СПАСИБО!!!!! Подарили праздник всем- и зрителям и участникам. Знаю что моей бабушке(участнице мероприятия)даже организовали чаепитие по окончании праздника, как и всем возрастным артистам- такое внимание со стороны культработников особенно приятно: моя бабушка всю неделю только про это и говорит. СПАСИБО!!!!

  3. Кастусь, дзякуй вялікі за спасылку, за магчымасць яшчэ раз пабываць на свяце)) Канцэрт сапраўды быў файны!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *