У Беларусі на 4,3% правялічаны памер бюджэту пражытачнага мінімума — з 1 лістапада ён складае 880 тыс. 30 рублёў.
А значыць, выраслі і памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій і надбавак для асобных катэгорый пенсіянераў.
Памеры дзіцячых дапамог вырастуць у сярэднім на 4,3%, а працоўных пенсій — на 14,7%. У нашым раёне пражывае 7718 пенсіянераў, з якіх 2537 — мужчыны, а 5181 — жанчыны. Сярэдняя пенсія ў лістападзе складзе 1816477 рублёў — у мужчын і 1817391 — жанчын. Самую высокую пенсію ў раёне — каля 4 млн рублёў — атрымлівае інвалід Чарнобыля, а самы нізкі памер маюць сацыяльныя пенсіі.
С. АЛЯКСАНДРАВА.