З адходаў — даходы

Актуально Экономика

У працэсе жыццядзейнасці кожнай сям’і і кожнага чалавека непрыкметна накопліваецца шмат непатрэбных рэчаў, смецця, выкарыстанай тары. А колькі адходаў на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах! Што рабіць з усім гэтым?

-Большасць адходаў можа і павінна быць выкарыстана ў якасці другаснай сыравіны, — сцвярджае начальнік аддзела нарыхтовак, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці раённага спажывецкага таварыства Т. М. Бабанава. — Штогод нам даводзіцца план па нарыхтоўцы макулатуры, шкла, поліэтылену, металалому, рыззя. Сёлета, напрыклад, толькі макулатуры трэба адправіць на перапрацоўку 407 тон.
-Падобныя заданні даводзяцца і працоўным калектывам. А як наладжана работа з насельніцтвам?
-У раёне дзейнічаюць два нарыхтоўчыя ларкі — на гарадскім рынку і на халадзільніку. Сельскія магазіны прымаюць шклобой, макулатуру, рыззё.
-Ці запатрабаваны гэтыя паслугі?
-Каму ж не патрэбны дадатковы даход! Кілаграм макулатуры каштуе 300 рублёў, поліэтылену, пласцікавых бутэлек з-пад алею, піва і іншых напояў — 500 рублёў, шклобою — 80 рублёў. Тут трэба мець на ўвазе, што шклобой — гэта не бітае шкло, а непатрэбныя ўжо слоікі з дэфектам, бутэлькі з этыкеткамі.
Можна здаць нават спісаную і знятую з уліку легкавую аўтамашыну.
-Якім чынам?
-Па папярэдняй заяўцы. Райпо вы-дзяляе транспарт для дастаўкі.
-Нарыхтоўчых ларкоў толькі два. А што рабіць жыхарам аддаленых, маланаселеных вёсак?
-Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да сельвыканкамаў з прапановай наладзіць сумесную работу па нарыхтоўцы другаснай сыравіны. Вялікую ролю тут могуць адыграць старэйшыны населеных пунктаў. Менавіта яны маюць магчымасць арганізаваць збор металічных рэчаў, старой вопраткі, макулатуры на кожным падвор’і. Выкарыстаць для гэтага можна любую тару, той жа мех, напрыклад. А з дастаўкай грузу ў райцэнтр праблем не будзе. Дастаткова тэлефанаваць у райпо, і вёску наведае нарыхтоўшчык з вагамі. Разлік — на месцы.
-Тамара Міхайлаўна, ў нас толькі спажывецкае таварыства займаецца нарыхтоўкамі другаснай сыравіны?
-Не, пэўныя заданні даводзяцца і райжылкамунгасу.
Звяртаемся ў ЖКГ. Эколаг В. П. Чыжэўская паведаміла наступнае:
-Пытанне аб раздзельным зборы адходаў стаіць востра. Нягледзячы на шматлікія напамінанні, публікацыі ў раённай газеце, многія жыхары па-ранейшаму выкідваюць у кантэйнеры і нават побач з імі ўсялякае смецце — ад ануч, рыззя да ўнітазаў, металічных ложкаў. Між тым некаторыя адходы — гэта другасная сыравіна, а іншыя павінны захоўвацца ў спецыяльна адведзеных месцах, бо ўяўляюць сабой пагрозу навакольнаму асяроддзю.
З 1 па 2 снежня 2012 года мы будзем праводзіць акцыю «РазДзелім, каб не нашкодзіць!». У дварах шматпавярховых жылых дамоў па адрасах: вул. Кабзуна, 2 і 4а, 5 і 7/1, 7/2, 9а і 15, 9 і 11, 10 і ля інтэрната ПМК-44, вул. Першамайская, 48 і ля інтэрната ПМК, 60 і 60Б, 70 і 72 з’явяцца кантэйнеры для збору шклоадходаў (тарныя бутэлькі, шклянкі, бой).
М. КАТКОЎ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

1 тона раздзельна сабраных цвёрдых камунальных адходаў выратоўвае 13 дрэў, зберагае 2,58 ба-рэля нафты, эканоміць 4100 кВт/г электраэнергіі, зберагае 32 л чыстай вады.

Выкінутыя і закапаныя ў зямлю цвёрдыя камунальныя адходы зберагаюцца вякамі: шкляная бутэлька — 1 млн год, поліэтыленавы пакет і пластыкавая бутэлька — ад 500 да 1000 год, алюміній — ад 80 да 200 год.

 

 



5 комментариев по теме “З адходаў — даходы

  1. Екатерине
    Екатерина, не могли бы Вы рассказать об итогах этой акции, когда будут известны результаты?

  2. Не вошло у нас в привычку собирать вторичное сырьё.Почему-то на Западе жители как само собой разумеющееся пластик от мусора отделяют, а у нас всё в кучу. Мол. за это не платят, а что сортировать — заморачиваться. Надо сделать сдачу сырья максимально доступной- чтобы не таскаться с бутылками или макулатурой по заготпунктам, а по месту жительства сдать — хотя бы и выездным заготовителям. Повесить объявления или в газету дать, чтобы люди ненужное вынесли. И расчет чтобы сразу был. Приучились бы люди к порядку.

  3. Жителю! Так сделали уже. На контейнерах написано-что и куда. правда эта «сдача» бесплатная. А за деньги-придется носить в пункты приема …или сдавать «вечностраждущим санитарам». Этот бизнес у них отлажен на уровне. А вот спец.дни приема вторсырья-это вариант. Раз-два в месяц достаточно.Только чтоб по графику. Иначе всё окажется опять в подвалах.

  4. Замечательно, что райПо готово по запросу старейшины выехать в конкретный населенный пункт для приёма вторсырья и оплатить на месте людям за сданные ими в утиль отходы. Мне кажется, что в райПо уже всё обдумали, и Николай прав — должны быть графики приёма утиля. Ведь не рентабельно гнать машину из Верхнедвинска к примеру, в Игналино, для закупки у населения (образно) 200 кг тряпья, 100 кг макулатуры и 5 мешк. пластиковых бутылок. Закупочные цены указаны в статье, подсчитать доход не сложно,поэтому населению с накладными расходами организации надо тоже считаться. Ну а жители Верхнедвинска могут самостоятельно отправить макулатуру или пластик в специальные контейнера (правда, бесплатно), либо, как предлагает Житель,организации,осуществляющей закупку вторичного сырья за наличный расчёт — можно было бы расклеить объявления, что в месяц,день и час «икс» у жителей за денежку заберут не нужное им «добро».
    Инициатива у РайПо хорошая. Правда, не факт, что она сразу приживётся — ведь отдельным личностям будет не по рангу уподобиться простым смертным

  5. Приняла участие в акции, была не одинока. Услышала предложение, к которому присоединяюсь: можно попробовать установить контейнер для сбора стеклобоя временно (а по итогам, если будет целесообразно, постоянно) в районе гаражного кооператива микрорайона. Жительница поделилась, что в гараже и у неё и у других много стекла.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *