Дарогі — артэрыі жыцця

Актуально Общество

Работа дарожных арганізацый, ДРУВП ЖКГ па рамонту, будаўніцтву і ўтрыманню дарожнай сеткі прааналізавана на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Былі заслуханы паведамленні галоўнага інжынера ДРУВП ЖКГ А. В. Урбана, дырэктара філіяла ДРБУ-143 М. В. Рагоўскага, начальніка ЛДД-326 ДУ-32 РУП «Віцебскаўтадор» А. Г. Сінкевіча.
Адзначана, што на балансе райжылкамунгаса знаходзіцца 236,8 км вулічна-дарожнай сеткі, у тым ліку ў Верхнядзвінску — 45,85 км. 87,77 км праезджай часткі маюць асфальтабетоннае пакрыццё, 48,9 км — гравійнае, 100,2 км — грунтовыя дарогі і вуліцы.
Сёлета на ўтрыманне вуліц сельскіх населеных пунктаў з абласнога бюджэту выдзелена 323 мільёны рублёў, па стану на 16.11.2012 г. было асвоена 223, 3 мільёна (69%).
Агульная плошча рамонту вулічна-дарожнай сеткі ў райцэнтры склала 6546,3 квадратных метра, замена дарожнага пакрыцця — 4370 м2, аднаўлення пасля пракладкі цеплатрасы — 1598 м2. За 9 месяцаў на гэтыя мэты зрасходавана 711,9 млн рублёў.
ДРБУ-143 абслугоўвае 722,8 км дарог, у тым ліку: 329,5 км (45%) — асфальтабетонных, 201,1 км — гравійных, 192,2 км (27%) — грунтовых. Акрамя дарог, арганізацыя абслугоўвае 45 мастоў, 820 труб, 108 аўтобусных прыпынкаў, 52 аўтапавільёны, 3287 дарожных знакаў, 1339 п. м. бар’ернай агароджы. Аб’ём выкананых работ за 10 месяцаў склаў 16,6 млрд рублёў, рост да адпаведнага перыяду мінулага года — 185%.
За апошнія тры гады фінансаванне праграмы па дарогах мясцовага значэння знізілася ў частцы капітальнага і бягучага рамонтаў. 85% дарог маюць зацягнутыя тэрміны капрамонту, трэба давесці да ладу 15 мастоў. Знос аўтатрактарнага парка складае 78%. Новая тэхніка ў бягучым годзе не набывалася.
ЛДД-326 ДУ-32 асвоіла за 9 месяцаў 3,1 млрд рублёў на ўтрыманне 151,9 км рэспубліканскіх дарог.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў прызнаў недастатковай работу ДРУВП ЖКГ па бягучаму ўтрыманню і рамонту дарог. Прадпрыемству даручана ўзмацніць узаемадзеянне з сельскімі выканкамамі па пытанню рамонту і належнага ўтрымання вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў, папярэджваючы звароты грамадзян па гэтых пытаннях у раённыя органы ўлады і вышэйстаячыя інстанцыі.
Сельскім выканаўчым камітэтам трэба асвоіць сродкі, выдзеленыя з абласнога бюджэту на ўтрыманне вясковых дарог. Пры планаванні мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў на 2013 год прадугле-дзець рамонт вулічна-дарожнай сеткі ў вёсках, дзе рэканструюцца малочна-таварныя фермы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *