Са святам Божага Нараджэння віншуем каталіцкіх вернікаў!

Актуально Духовность

«Абвяшчаю вам вялікую радасць:
нарадзіўся сёння Збавіцель, які ёсць Хрыстус Пан»
(Лк 2,10-11)


Умілаваныя браты i сёстры!
У чарговы раз нашы думкі скіраваны да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду i невычарпальны зарад духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца. Асабліва адчувальнае яно цяпер, калі касцёл перажывае год Веры.
Уцелаўленне, якое святкуем на Божае Нараджэнне, азначае не толькі тое, што Слова сталася Целам ва ўлонні Mapыі i ўвайшло ў людскую гісторыю ў асобе Езуса Хрыста. Само Слова Божае сёння становіцца целам у кожным з нас i ў нашай супольнасці. Уцелаўлёнае Слова заўсёды дзейнічае ў людской гісторыі. Становячыся нашым братам, Езус уключае нас паўней у Божую Сям’ю — а менавіта злучае нас узаемна паміж сабой. Ад таго часу, калі Слова сталася целам у нас, мы становімся ўзаемна братамі і сёстрамі. Усведамленне гэтай праўды можа змяніць жыццё!
У кожнае Божае Нараджэнне Бог запрашае нас да мараў, да надзеі i да погляду на свет вачамі Адкупіцеля. Праз святкаванне ў гэтым годзе Божага Нараджэння няхай Бог адновіць нашы надзеі i сэрцы, няхай напоўніць нас радасцю, каб мы дзяліліся ёю з нашымі бліжнімі.
Святочнай радасці ў Пану Богу, Ягонага супакою і ласкі жадаем усім вам на святы Божага Нараджэння i надыходзячы Новы 2013 год. Няхай ён стане паўнатой часу, калі Езус нараджацца ў нас сваёю ласкаю, а таксама часам плённай дзейнасці на хвалу Пана i для нашага збаўлення.
Радасці, шчасця, здароўя, благаслаўлення Божага Дзіцяці ўciм вам.
Радасных Святаў Божага Нараджэння i ўсялякага благаслаўлення на Новы 2013 год!
Айцец ТАДЭВУШ,
пробашч касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *