Пераможцы алімпіяд

Образование

Завяршылася абласная прадметная алімпіяда школьнікаў, у якой прынялі ўдзел 25 прадстаўнікоў Верхнядзвіншчыны.

Восем ганаровых дыпломаў папоўнілі алімпіядную скарбонку раёна. Перамогі тым больш значныя з-за надзвычай складаных заданняў, прапанаваных удзельнікам на гэты раз. Магчыма таму, што алімпіяда набыла статус міжнароднай. У прыватнасці, на алімпіядзе па фізіцы дэманстравалі свае веды і вучні з Масквы.
Тым не менш, у ліку пераможцаў аказаліся двое верхнядзвінскіх гімназістаў: Мікіта Сыраватнікаў з 9 і Уладзіслаў Кашчаеў з 11 класаў, выхаванцы выкладчыка Л. Л. Паўлючонка.
Грунтоўныя веды па матэматыцы паказала дзевяцікласніца Марыя Гагалінская, таксама прадстаўніца гімназіі, якую рыхтавала да выпрабаванняў выкладчыца Л. А. Якаўлева.
Асабліва жаданай і запатрабаванай была перамога ў алімпіядзе па рускай мове для гімназістак Паліны Дзенісёнак і Алёны Мароз, якія вясной набудуць статус выпускніц. Дзяўчаты ўдзячны за дапамогу сваёй выкладчыцы Л. І. Чубенка.
Традыцыйна добра верхнядзвінцы праявілі сябе на алімпіядзе па працоўнаму навучанню. Дзесяцікласнік Асвейскай СШ Павел Керус, які летась быў прызёрам рэспубліканскай алімпіяды, вызначыўся і сёлета. Да задавальнення яго настаўніка В. В. Зацюпа. У лік пераможцаў увайшлі таксама Раман Верасавы і Кірыл Пачопка з Боркавіцкай СШ — выхаванцы выкладчыка А. П. Рубіна.
Віншуем, жадаем новых перамог.
Л. ФЁДАРАВА.

 



1 комментарий по теме “Пераможцы алімпіяд

  1. помниться я тоже ездил 3 раза в полоцк на олимпиаду в 1999,2000,2001 г.по географии по мойму я тогда занял 9 или 10 место из 21

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *