Да юбілею Віцебскай вобласці ў бібліятэках раёна арганізаваны кніжныя выставы «Віцебшчына ў сэрцы тваім і маім».
На выставах, размешчаных у чытальных залах раённай і сельскіх бібліятэк, сабрана статыстычная літаратура аб Віцебскай вобласці; кнігі аб гісторыі краю і вызваленні Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама прадстаўлены ўсе гарады вобласці, у тым ліку — Верхнядзвінск.
Супрацоўнікі бібліятэк праводзяць агляды літаратуры для чытачоў, гутаркі аб гісторыі Віцебшчыны і інфармацыйныя гадзіны для школьнікаў.
С. АЛЯКСАНДРАВА.