У прыгранічча — асобы статус

Актуально Жизнь сельских Советов

На першай у новым годзе нарадзе дэпутатаў Бігосаўскага сельскага Савета прысутнічалі кіраўнікі раённых службаў і мясцовых прадпрыемстваў і ўстаноў.

Абмеркаваны план маштабнага добраўпарадкавання пасёлка і прыгранічнай зоны.
-У прыгранічча — асобы статус, — падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. Ф. Козел, якая прыняла ўдзел у рабоце нарады і прапанавала выпрацаваць сумесны план дзеянняў.
У самім пасёлку мяркуецца стварэнне спартыўных зон і зон адпачынку, упарадкаванне цэнтра вёскі. На ўездзе запланавана ландшафтная кампазіцыя.
Значныя пераўтварэнні чакаюць цэнтральную сядзібу ААТ «Баліны» і іншыя пагранічныя вёскі — Вопытную, Шармухі, Марозы, Карценева. Адметна, што значны ўклад у іх добраўпарадкаванне жадаюць унесці працоўныя калектывы ААТ «Інвет», ААТ Баліны», філіяла ДРУВП ЖКГ, школы, іншыя арганізацыі і самі жыхары — у час суботнікаў, якія вырашана праводзіць рэгулярна.
А роля каардынатара дзеянняў ускладзена на мясцовы Савет і яго дэпутацкі корпус.

Л. ФЁДАРАВА.

 



1 комментарий по теме “У прыгранічча — асобы статус

  1. Освещение некоторых улиц также нужно продумать, а то идёшь на службу с заставы на ж\д — на зги, а мы ведь по ночам работаем

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *