Вядома, што ад якасці пітной вады ў многім залежыць здароўе чалавека. І зусім зразумела, што раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі ўдзяляе пастаянную ўвагу стану водазабеспячэння насельніцтва.
Адразу зазначу, што становішча ў гэтай галіне стабільнае. Усе ўладальнікі крыніц цэнтралізаваных водаправодаў штомесячна праводзяць аналіз вады на мікрабіялагічныя паказчыкі на базе нашай лабараторыі і раз у год — на хімічныя і радыёлагічныя ў занальных ЦГЭ.
Праводзіцца і выбарачны кантроль якасці вады грамадскіх шахтных калодзежаў, якія знаходзяцца на балансе райжылкамунгаса, усяго — 120. Распрацавана праграма іх абследавання на 2013-2017 гады.
Летась было даследавана 2621 проба водаправоднай вады і 191 проба калодзежнай. Усе адпавядалі гігіегнічным нарматывам.
А вось хімічныя паказчыкі 2373 проб водаправоднай вады ў 790 выпадках бракавалі па ўтрыманні жалеза, каляровасці і мутнасці; вады з калодзежаў — у 17 выпадках з 183 проб.
У г. Верхнядзвінску ўведзены ў строй дзве новыя артэзіянскія свідравіны. На жаль, новых станцый абезжалезвання пакуль няма. Што датычыць калодзежнай вады, то для зніжэння ўтрымання ў ёй нітратаў існуе ўсяго адзін спосаб — штогадовая ачыстка калодзежаў пасля заканчэння паводкі.
С. МУСІНАЎ,
загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела ДУ «Верхнядзвінскі РЦГЭ».
Я рад за наш район, что у нас стабильное положение от качества питьевой воды, и рад, что Центр санэпидстанции «очень большое внимание» уделяет состоянию водообеспечения населения. только вот какая незадача: видимо пробы эти проводятся в домах, которые находятся рядышком с санстанцией. А вот целая деревня Янино, которая находится с другой стороны города, не может похвастаться хорошей водопроводной водой. Да и как тут хвастаться, если вообще водопровод отсутствует. Люди волнуются, а санстанция заявляет, что положение стабильное. Какое то непонятное положение, если у людей нет водопроводного снабжения, хотя рядом и ДСУ, и ДЭУ, я уж не говорю про маслозавод. Да и производится же капремонт будущего кафе. А вот жители Янино опять останутся без воды…