Па абавязку памяці

Память

Прыспешвае ж неабвержны факт: ніхто не адменіць прысуд часу.

Магіла ахвярам Страдна

 

Я сам — з наймаладзейшых пацярпелых ад Асвейскай пякельні, а ўжо пайшоў на восьмы дзясятак. Тым жа, хто памятае вайну і можа пра яе расказаць з уласных запаснікаў памяці, ужо за восемдзесят. За паўгода ў тых спісах, што мы адсылалі або падрыхтавалі да адсылкі ў Берлін, давялося замяніць 10 кандыдатаў з няўмольнай натуральнай прычыны… У апошнім спісе ўзроставы склад «памаладзеў», але яшчэ толькі дабраўся да планкі 80 год. А гэта ўжо, як ні круці, парог рызыкі для людзей, чыё здароўе яшчэ ў дзяцінстве было падарвана вайной.
Калі хто яшчэ не зразумеў, прычым тут успаміны, напомню сказанае вышэй: адасланыя ў Германію, яны не пыляцца ў папках, а высілкамі нашых сяброў-антыфашыстаў працуюць на абуджэнне свядомасці людзей, якіх мы хацелі б прыцягнуць да супрацы і ад грашовых унёскаў якіх папаўняюцца дабрачынныя фонды. Калі справа будзе мець працяг, то можна было б у спісах не абмяжоўвацца толькі былымі жыхарамі Асвейшчыны. Як вядома, пад назвай Асвейскай трагедыі маюцца на ўвазе і спапялёныя вёскі Расіцкага наваколля і Сар’яншчыны, шмат якіх паселішчаў былых Каркалецкага, Галубаўскага, Юзэфоўскага сельсаветаў, а ў крыважэрнай пашчы іншых карных экспедыцый загінула нямала вёсак Дзёрнавіцкай акругі.
Урэшце ж, па вялікім рахунку, не ў адных грашах справа, хаця для кагосьці яны зусім не вялікія, а некаму дапамагаюць вырашыць жыццёвыя праблемы. Нашмат важней сабраць па крупінках як мага больш жывых сведчанняў у скарбонку Памяці для суда, які не мае тэрміну даўніны,- суда над забойцамі чалавецтва. Пакуль не позна.
Хочацца звярнуцца да дзяцей і ўнукаў тых людзей, што прайшлі праз полымя вайны, незалежна ад таго, атрымалі яны якія льготы ці не. Не чакайце, пакуль да вашых састарэлых бацькоў, дзядоў ды бабуль прыедуць карэспандэнты або прыйдуць школьнікі, каб запісаць успаміны вашых родных. Зрабіце добрую справу самі: распытайце і запішыце ўсё, што захавала іх памяць пра сваё абпаленае вайной дзяцінства і юнацтва, пра пасляваенную барацьбу за выжыванне, сфатаграфуйце іх у цяперашнім узросце, дадайце, калі захаваліся, іх маладыя фатаграфіі, падзяліцеся сваімі думкамі, напішыце сачыненні, звароты, вершы, зберажыце іх лісты і дакументы, складзіце памятныя альбомы, раскажыце сваім нашчадкам і ўсяму свету пра нашы абпаленыя карані — і праца вашае душы стане цаглінкай у магутнай сцяне супраціву смерці, той, што няспынна мацуе чалавецтва, прагнучы міру на зямлі.
Антон Бубала,
навуковы супрацоўнік рабочай групы раённага музея.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *