«Завіруха» падаравала настрой

Культура

Работнікі ААТ «Верхнядзвінскі райаграсервіс» і іх сем’і пабывалі на міжнародных спаборніцтвах па ездавых відах спорту «Завіруха-13», якія праходзілі ў Раўбічах.

-Уражанні ад паездкі ва ўсіх самыя лепшыя, — сцвярджае яе арганізатар, старшыня прафкама, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце прадпрыемства Н. Р. Галавач. — У асаблівым захапленні былі дзеці. Якіх толькі сабак ні пабачылі, ні падзівіліся іх спрыту. Вельмі спадабаліся ўсім разумніцы «сібірскія хаскі», «сібірскія самаеды», цікаўныя сабакі гончых парод.
У заездах на сабаках удзельнічалі аматары гэтага ўнікальнага віду спорту з Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Расіі і Беларусі.
Вялікае задавальненне прынесла і экскурсія па музеі беларускай народнай творчасці, які таксама знаходзіцца ў Раўбічах, у адрэстаўрыраваным будынку Крэстагорскага касцёла. Цікавымі аказаліся ўсе экспазіцыі: гісторыя беларускага касцюма, драўлянай скульптуры, керамікі, ткацтва і саломапляцення. У завяршэнне ўдалося пакатацца на цюбінгах — прыстасаваннях у выглядзе ватрушак.
Сумесныя паездкі «выхаднога дня» вырашылі праводзіць часцей, каб далучацца да здаровага ладу жыцця сем’ямі.
Л. ФЁДАРАВА.

 



2 комментария по теме “«Завіруха» падаравала настрой

  1. Что-то наши обозреватели игнорируют часть культурных событий района и города.Чтоли теснее сотрудничали с отделом культуры и РДК.

  2. Класс! Молодцы, что организуют семейные мероприятия. И мы бы хотели поучаствовать в следующий раз.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *