Апладысменты не сцiхалi

"Наша гасцёўня"

І не дзіва, бо сапраўды непаўторнае свята і цудоўны настрой падарылі ансамбль народнай музыкі «Верхнядзвінскія музыкі» пад кіраўніцтвам М. Рубель і група «Лейся, песня» (ад народнага клуба «Ветэран») усім, хто прыйшоў на канцэрт у Жыгулёўскі бібліятэку-клуб.


Вядучы А. Ф. Бубала шчыра адорваў прысутных яскравымі гумарэскамі, вершамі. І музыка гучала ў зале вясёлая, і песні сапраўды краналі сэрца сваёй мілагучнасцю. Кожнае выступленне пачыналася і заканчвалася апладысментамі.
Уражанні ад канцэрта засталіся незабыўныя, і гледачы жадаюць артыстам далейшых творчых поспехаў.
Людзі ўдзячны таксама кіраўніцтву ААТ «Шайцерава» да дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства і за перадсвяточныя падарункі, якія зрабіла гаспадарка сваім работнікам і ветэранам.
Г. КРУКЛІНСКІ, К. СНАПОК,
Т. АЎГУСЦЁНАК, В. БАРТАШЭВІЧ,
І. ВАЛЕНЦІК ад імя ўдзячных гледачоў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *